viasna on patreon

Ірына Панкавец застаецца «хранічна беспрацоўнай»

2011 2011-03-15T12:46:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/min_pracy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ірына Панкавец, маці рэдактара аддзела палітыкі газеты «Наша Нiва» Дзмітрыя Панкаўца, ужо трэці месяц не можа знайсці працу. Звольнілі яе з Старабарысаўскай АСШ пасля дзесяці сутак адсідкі за ўдзел у мірнай акцыі ў Мінску 19 снежня мінулага года.

Ірына Дзмітрыеўна пражывае ў вёсцы Любатоўшчына Барысаўскага раёна. 19 снежня яна разам з дачкой, якая прыехала на канікулы з Кракаўскага універсітэта (Польшча), паехала ў Мінск на Кастрычніцкую плошчу. Яна і яе дачка лічылі сваім грамадзянскім абавязкам і неад'емным правам прысутнічаць пасля прэзідэнцкіх выбараў на плошчы. Увечары іх з ужываннем сілы затрымалі амапаўцы. За ўдзел «у несанкцыянаваным мітынгу" і Ірыне, і яе даччэ прысудзілі 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Па вяртанні на свабоду Ірына прыйшла ў Старабарысаўскую АСШ, дзе працавала поварам. «У той жа дзень дырэктар школы Анатоль Капітоненка заявіў мне, што я павінна напісаць заяву аб сыходзе. У адваротным выпадку ён пагражаў звольніць мяне па артыкуле. Ну, для таго, каб звольніць па артыкуле, можна прычапіцца да чаго заўгодна, гэта зрабіць пры жаданні лёгка. Напрыклад, спазненне ці яшчэ якая-небудзь дробязь ... Я напісала заяву. Праўда, тады не думала, што знайсці працу мне будзе так цяжка », - успамінае Ірына.

Ірына Панкавец стала на ўлік у Барысаўскі раённы цэнтр занятасці. Нажаль, наступіла вясна, а працы яна так і не знайшла. "Я жыву ў вёсцы, - кажа Ірына. - Таму мне патрэбна праца, якая б пачыналася ў восем раніцы і сканчалася не пазней пяці вечара. Гэта аптымальны варыянт з улікам часу на дарогу. Такога варыянту ў цэнтры занятасці мне чамусці не прапаноўваюць. Ёсць праца з такім часовым графікам у сталовых дзіцячых устаноў, якія належаць аддзелу адукацыі. Але туды мяне загадзя ўзяць не могуць. Бо мяне ж адтуль і звольнілі за Плошчу! Прыйшлося нават звярнуцца за дапамогай на незалежны сайт ex-Press.by. Там змясцілі маю просьбу да працадаўцаў, каб узялі мяне на працу. Зараз чакаю прапаноў ».
 
"Праваабарончая хроніка"

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства