Супрацоўнікі КДБ сканфіскавалі статуэткі да Прэміі Любові
https://spring96.org/be/news/41247
2011
2011-02-14T08:04:44+0200
2011-02-14T08:04:44+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
12 лютага а 14 гадзіне дня 4-ра
супрацоўнікаў міліцыі й КДБ наведалі студэнта мастацкай
вучэльні-"глебаўкі" Сьвятаслава (прозьвішча хлапец прасіў не
называць). Юнак адчыніў дзьверы кватэры, калі чэкісты паказалі яму свае
пасьведчаньні.
Без аніякіх ордэраў "камітэтчыкі" пачалі абшукваць кватэру
студэнта-скульптара. Знайшоўшы 8 статуэтак для пераможцаў маладафронтаўскай
прэміі "Люблю Беларусь", супрацоўнікі КДБ канфіскавалі іх, не склаўшы
адпаведнага пратаколу.
На пратэст хлопца супрацоўнікі міліцыі й КДБ не зьвярнулі нават увагі й проста
сыйшлі з кватэры.