viasna on patreon

Ператрусы і допыты працягваюцца (абнаўляецца)

2011 2011-01-21T10:11:05+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/peratrus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прыйшлі з ператрусам да Яўгена Іванюка Ён з’яўляецца даверанай асобай Алеся Міхалевіча. Як стала вядома «Нашай Ніве», у дадзены момант супрацоўнікі КДБ спрабуюць трапіць у кватэру, якую здымае Яўген Іванюк (Аэрадромная,3). На апошніх прэзідэнцкіх выбарах ён быў даверанай асобай Алеся Міхалевіча. На кватэру зараз едзе яе гаспадар.

* * *

21 студзеня другі раз выклікалі на допыт у КДБ намесніка старшыні прафсаюза РЭП Зінаіду Міхнюк. Аднак у атрыманай ёю позве не было ўказана, у якасці каго яе выклікаюць. Юрысту прафсаюза РЭП Уладзіміру Малею, у суправаджэнні якога пайшла на допыт Зінаіда Міхнюк, прысутнічаць падчас допыту не дазволілі.Зінаіда Міхнюк знаходзіцца ў Брэсцкім абласным упраўленні КДБ з 10 гадзін раніцы. 

Зінаіда Міхнюк 13 студзеня ўжо была дапытана ў КДБ у якасці сведкі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19 снежня. За дзень да першага допыту, 12 студзеня, ў яе дома быў праведзены ператрус.  

 

 

* * *

Двое міліцыянтаў у цывільным прыкладна ў 7.40 ранка 21 студзеня прыехалі да Генадзя Федыніча дахаты, каб суправаджаць яго на допыт па справе аб "масавых беспарадках". Пра гэта паведамляе сайт прафсаюзнага руху praca-by.info, з прадстаўнікамі якога паспеў звязацца Г.Федыніч.

Як стала вядома, прафсаюзнага лідэра даставілі ў следчае ўпраўленне папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама (вул. Сапёраў, 7).Пасля допыту, які цягнуўся 2,5 гадзіны, Г.Фядыніча адпусцілі.

Тыдзень таму, 14 студзеня, у офісе незалежнага прафсаюза РЭП быў праведзены ператрус. Тады супрацоўнікі КДБ сканфіскавалі кампутары, электронные носьбіты інфармацыі і дакументы.

 

***

Яшчэ адзін ператрус у Баранавічах. На гэты раз аператыўнікі КДБ  зацікавіліся кватэрай рэгіянальнага кіраўніка ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага Тацяны Малашчанкі. Падрабязнасьці высвятляюцца.

У Баранавічах распачаўся ператрус у грамадскага актывіста Вячаслава Болбата. Пад час выбарчай кампаніі ён арганізоваў у рэгіёне працу выбарчага штабу кандыдата ў прэзідэнты Уладіміра Някляева.

У кватэру ўвайшло шэсць чалавек у цывільным, прад’явіўшы пастанову на ператрус. Зараз сувязь з Болбатам адсутнічае.

* * *

Увечары 20 студзеня прайшоў ператрус у актывісткі «Еўрапейскай Беларусі» Паліны Дзякавай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства