viasna on patreon

Парушэнні на выбарчым участку № 9 горада Наваполацка

2006 2006-03-20T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На выбарчым участку № 9 горада Наваполацка назіральнік ад групы грамадзян Зьміцер Салаўёў і назіральнік ад ТБМ Ігар Пашкевіч зафіксавалі наступнае - пры падліку бюлетэняў са скрыні папярэдняга галасаваньня каля 98% бюлетэняў былі за Лукашэнку. Прычым усе яны былі падпісаныя аднымі і тымі жа подпісамі сябраў камісіі. Бюлетэні былі роўна складзеныя ўдвая, не пакамечаныя, чым адрозніваліся візуальна ад бюлетэняў са скрыні асноўнага дня галасаваньня. Усяго у датэрміновай скрыні знаходзілася каля 1800 бюлетэняў. У скрыні асноўнага дня колькасьць бюлетэняў, пададзеных за Лукашэнку, Мілінкевіча і Казуліна была прыкладна аднолькавая. Усе гэта сведчыць пра тое, што бюлетэні ў скрыні папярэдняга галасаваньня падмянілі. Тым больш, што на папярэдняя галасаваньне на дадзеным участку былі выгнаныя каля 1500 студэнтаў, якія не маглі падтрымаць Лукашэнку 98% галасоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства