Чарговыя затрыманьні грамадзкіх актывістаў адбыліся ў Гародні. На гэты раз ахвярамі плянавых "зачыстак" сталі назіральнікі на выбарах – былы палітвязень Аляксандар Васільеў і актывіст моладзевага руху Андрэй Мялешка.
https://spring96.org/be/news/3941
2006
2006-03-17T10:00:00+0200
2006-03-17T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Неўзабаве яны будуць засуджаны па стандартнай фармулёўцы за дробнае хуліганства. Такім чынам за кратамі ў Гародні апынуліся ўжо 13 удзельнікаў выбарчай кампаніі. Акрамя Васільева і Мялешкі, гэта Максім Губарэвіч, Віктар Сазонаў, Сяргей Мальчык, Андрэй Пачобут, Юзаф Пажэцкі, Вадзім Саранчукоў, Анджэй Пісальнік, Мікола Воран, Мікола Лемяноўскі, Яўген Лясоцкі і Артур Смятанін.