viasna on patreon

Сяргея Скрабца зноў адвезьлі ў папраўчую калонію

2006 2006-03-17T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта Радыё Свабода паведаміла жонка былога дэпутата Палаты прадстаўнікоў Аляксандра Скрабец. Два тыдні таму яе мужа зьмясьцілі ў Рэспубліканскі турэмны шпіталь у Менску.

Жонка экс-парлямэнтара таксама паведаміла, што яе мужа лячылі ад падагры і бранхіту.

Сяргей Скрабец 14 лютага быў асуджаны на два з паловай гады зьняволеньня. Яго абвінавацілі ў выманьваньні крэдытаў у дзяржавы. Былы дэпутат лічыць прысуд помстай уладаў за апазыцыйную палітычную дзейнасьць.

Пры канцы лютага Сяргея Скрабца даставілі адбываць пакараньне ў папраўчую калёнію ў пасёлак Віцьба Віцебскай вобласьці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства