Старшыня КДБ пагражае смяротнай карай тэм, хто выйдзе на пляц 19 сакавіка
16 сакавіка на прэс-канферэнцыі старшыня КДБ Сцяпан Сухарэнка, старшыня МУС Уладзімір Навумаў і генпракурор Пётр Міклашевіч палохалі журналістаў і грамадзян пакараннем за выхад на плошча 19 сакавіка.
Вось, што заявіў старшыня КДБ Сцяпан Сухарэнка:
- 15 сакавіка КДБ распачаў крымінальную справу па артыкуле 290 Крымінальнага кодэкса "пагроза здзяйснення тэрарыстычнага акту". Нам вядомыя падазраваныя, тыя з іх, хто з'яўляюцца замежнымі грамадзянамі, пры з'яўленні на тэрыторыі Беларусі, будуць прыцягнутыя да адказнасці па нашых законах. Гэта не спроба запалохаць народ напярэдадні выбараў, гэта іх ценявы бок. Праваахоўныя органы валодаюць інфармацыяй, сіламі і сродкамі, каб прадухіліць тое, што рыхтуюць актывісты апазіцыі: выбухі, падпалы і іншыя дзеянні, накіраваныя на дэстабілізацыю становішча. Дзеянні людзей, якія прыйдуць на плошчу 19 сакавіка будуць расцэненыя як тэрарызм, што прадугледжвае пакаранне па розных артыкулах ад 8 гадоў да смяротнай кары.
Міністр Унутраных спраў Уладзімір Навумаў паведаміў, што з 10 сакавіка ўнутраныя войскі нясуць службу ва ўзмоцненым рэжыме, а таксама нагадаў, што колькасны склад МУС складае 50 тыс чалавек.