viasna on patreon

Орша: Загадка другіх дзвярэй

2010 2010-12-12T18:18:26+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/orsha-dzvery.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральнік Сяргей Трафімаў, які прысутнічаў на паседжанні Аршанскай гарадской камісіі 11 снежня, аказаўся сведкам дзіўнай сітуацыі.

Пасля завяршэння паседжання камісіі памяшканне малой залы гарвыканкама, дзе засталіся бюлетэні для прэзідэнцкіх выбараў, сябрамі камісіі было зачынена і апячатана. Разам з тым, як звярнуў увагу назіральнік, у гэтае памяшканне вядуць двое дзвярэй. Адны з калідора выканкама (іх апячаталі), іншыя - з кабінета старшыні. Па словах Сяргея Анатольевіча, ён, штурнуўшы гэтыя дзверы за ручку, пераканаўся ў тым, што яны адчынены.

Такім чынам, перад намі дзіўны рэбус. У памяшканне з бюлетэнямі можна ўвайсці праз двое дзвярэй. Навошта адны з іх замыкаць на два замкі і апячатваць, пакідаючы іншыя адчыненымі? Пакуль ніхто з аршанскіх назіральнікаў гэтую загадку разгадаць не змог.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства