viasna on patreon

У Міёрах міліцыянерам трэба вучыць закон

2010 2010-12-08T09:28:35+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicija-belarusi1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Зміцеру Пальчэўскаму, які раздаваў агітацыйныя ўлёткі ў падтрымку Уладзіміра Някляева, участковы міліцыянт загадаў спыніць агітацыю – маўляў, распаўсюджваць друкаваныя матэрыялы можа толькі ці сам кандыдат, ці  яго давераная асоба.

Сваё ўласнае бачанне выбарчага заканадаўства супрацоўнік Міёрскага РАУС выклаў актывіста падчас гутаркі ў міліцыі.

-- Мяне забралі на машыне, завезлі ў пастарунак, і там участковы пачаў мне даводзіць, што я не маю права раздаваць улёткі, агітаваць за кандыдата – ні на што не маю права, адным словам, -- распавёў Зміцер Пальчэўскі.

Лідзія Сагідуліна, якая каардынуе дзейнасьць выбарчага штабу Уладзіміра Някляева ў Віцебскай вобласці, кажа:

-- Мы мусім арганізаваць Зміцеру Пальчэўскаму юрыдычную падтрымку. Бо ў невялікіх гарадах не тое што ў абласным цэнтры: смелых людзей, каб весці агітацыю, мала, а ў міліцыі працуюць неабазнаныя ў выбарчым заканадаўстве людзі. Выпадак у Міёрах першы, але падобнае можа здарыцца ў любым іншым райцэнтры, дзе міліцыя праявіць “звышпільнасць” і пачне запалохваць нашых актывістаў.

Дарэчы, падчас гэтай выбарчай кампаніі райцэнтр Міёры ўжо патрапляў пад увагу “Праваабаронцаў за свабодныя выбары”. Быў выкрыты факт, калі зборшчыцы подпісаў за вылучэнне Віталя Рымашэўскага невядомыя асобы пагражалі па тэлефоне, а потым да тых, хто падпісаўся, прыходзілі з прапановай адмовіцца ад сваіх подпісаў. Чарговы інцыдэнт са Зміцерам Пальчэўскім яшчэ раз засведчыў, што ў Міёрах парушаюцца правы асобы і выбарчае заканадаўства.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства