viasna on patreon

Гарадзкі суд Пінску не задаволіў пазоў актывіста штабу адзінага кандыдата ў Прэзідэнты Аляксандр Аўсеенка супраць мясцовых уладаў

2006 2006-03-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аляксандр Аўсеенка дамагаўся адмены папярэджаньня адміністрацыйнай камісіі Пінскага гарвыканкаму, выстаўленага падчас збору подпісаў. Актывіста некалькі разоў затрымлівалі на той падставе, што ён, нібыта, замінаў на вуліцы хадзіць і шмат сьмеціў. За гэта яму й было выстаўленае афіцыйнае папярэджаньне. Аляксандр Аўсеенка называе абвінавачаньні надуманымі й несправядлівымі. Аднак ягонага пазову да гарадзкіх уладаў судзьдзя Краўчук у прысутнасьці назіральнікаў АБСЭ не задаволіла. Вось як гэта пракамэнтаваў радыё Свабодзе спадар Аўсеенка: "Ну, судзілішча, папярэджаньне ня мне трэба рабіць, а з дакладнасьцю наадварот. Яны хочуць мяне неяк "прышчаміць" за тое, што я не даю спакою".

Паводле спадара Аўсеенкі, мясцовыя ўлады таксама ціснуць на ягоную сям'ю. Аднак ён ня мае намеру адступаць і рыхтуецца зьвярнуцца ў Берасьцейскі абласны суд. Таксама днямі гарадзкі суд Пінска пакараў Аляксандра Аўсеенку штрафам у памеры чатыры базавыя велічыні паводле артыкулу аб парушэньні выбарчага заканадаўства падчас збору подпісаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства