viasna on patreon

У Мінску адбыўся пікет у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі і супраць Захаду

2006 2006-03-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

13 сакавіка прыблізна паўтара дзясятка чалавек стаялі на бульвары Талбухіна ля ўваходу ў метро станцыі "Парк Чэлюскінцаў", яны прадстаўляліся чальцамі Камуністычнай партыі Беларусі і трымалі чырвона-зялёныя сьцягі, партрэт Лукашэнкі, а таксама ўсталявалі расьцяжкі кшталту:
"Квасневский, Валенса! Лучше быть последней диктатурой Европы, чем первой проституткой США", "КГБ! Отлови бендеровцев из "ПОРЫ", тутейших из "ЗУБРА", горилл из "ОТПОРА" и отомсти за Милошевича", "Полицаи служили фашистам, "свядомые демократы" - США и Западу. ?#152; те и другие - предатели".
Удзельнікі пікету таксама раздавалі мінакам расейскую газэту "Правда".

Пікет пачаўся прыкладна а чацьвертай увечары, якраз тады, калі з гадзіньнікавага заводу выходзяць работнікі пасьля зьмены. Мэту сваёй акцыі (з іхных словаў, санкцыяванай) удзельнікі пікету бачылі ў тым, каб прадэманстраваць адданасьць палітыцы прэзідэнта, якую яны падтрымліваюць.
Адной з заслугаў Лукашэнкі камуністы лічаць колішняе рашэньне вярнуць савецкую сімволіку, бо сапраўдную незалежнасьць Беларусь набыла толькі за савецкай уладай, - цьвердзілі яны.

Пікетоўцы ўвесь час дэманстравалі сваю варожасьць да ўсяго, што зьвязана з Захадам. У паасобку - да радыё Свабода, карэспандэнт якой размаўляў з імі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства