viasna on patreon

Віцебск: Толькі праграма Лукашэнкі – на першай старонцы

2010 2010-12-01T13:12:04+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-pragr-kandyd.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Іншым кандыдатам роўныя ўмовы не патрэбныя – напэўна, так вырашылі ў абласной газеце “Віцебскі рабочы”, якая паводле рашэння Цэнтрвыбаркаму мусіць друкаваць праграмы кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта.

 

Праграма Аляксандара Лукашэнкі і надрукавана была першай: на ўсю першую старонку “Віцебскага рабочага” (ад 27.11.2010), з вялікім каляровым фотаздымкам і выкарыстаннем некалькіх розных шрыфтоў для прыцягнення ўвагі выбаршчыкаў.

 

У наступным нумары абласной газеты (ад 30.11.2010) з’явіліся праграмы яшчэ двух кандыдатаў – Яраслава Раманчука і Дзмітрыя Усса. Надрукавалі іх сцісла, на адной старонцы, не выкарыстоўваючы ніякіх ілюстратыўных прыёмаў макетавання газеты – суцэльным  тэкстам. І не на першай старонцы – там размешчаны матэрыялы пра аварыі на дарогах, юбілей ВДУ і нават навіны спорту.

 

Альтэрнатыўныя кандыдаты ўдвух “дзеляць” другую старонку,  зазначаюць віцебскія праваабаронцы. Тады як для Аляксандра Лукашэнкі аднаасобна “выдзелілі” першую.

 

- Калі я панёс у рэдакцыю праграму Мікалая Статкевіча, -- кажа давераная асоба кандыдата Аляксей Гаўруцікаў, -- мяне адразу папярэдзілі: “Паставім, але не на першай старонцы. Можа, на другой, а можа, і на трэцяй. Значыць, “Віцебскі рабочы” дае нам падставу для скаргі ў ЦВК. Бо правы ўсіх кандыдатаў мусяць быць роўныя.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Фота: Праграмы ў газеце “Віцебскі рабочы”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства