viasna on patreon

У Гомелі на прыватную кватэру кіраўніка рэгіянальнай ініцыятыўнай групы Аляксандра Казуліна ўварваліся міліцыянты

2006 2006-02-22T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21 лютага ў Гомелі а 17-й гадзіне на прыватную кватэру на вуліцы Кірава, якую зарэндаваў кіраўнік рэгіянальнай ініцыятыўнай групы Казуліна Сяргей Старычэнка, пранік маёр міліцыі і людзі ў цывільным, паведаміла радыё Свабода.
Якім чынам незнаёмцы адчынілі дзьверы, ніхто ня ведае. Ні маёр, ні іншыя нязваныя госьці не назвалі сябе. Яны спрабавалі высьветліць асобы прысутных ды здымалі іх на відэакамэру.
У кватэры ў гэты час знаходзіліся сябры ініцыятыўнай групы, у тым ліку і намесьнік Аляксандра Казуліна па партыі Анатоль Ляўковіч. Усе яны абмяркоўвалі, якім чынам зарганізаваць у рэгіёне агітацыйную кампанію.
Прысутных чальцоў ініцыятыўнай групы Казуліна вымусілі ехаць у міліцэйскі пастарунак Цэнтральнага раёну.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства