viasna on patreon

Маладэчна: Востра паўстала пытанне бяспекі

2010 2010-09-23T13:50:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/molodechno1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Маладэчне на вуліцы Прытыцкага напярэдадні выбараў з’явяцца камеры відэаназірання, і ўся відэаінфармацыя будзе выводзіцца на маніторы ў дзяжурнай частцы міліцыі.

Вуліца Прытыцкага ў Маладэчне, якую гараджане часцей называюць “Брадвеем”, з’яўляецца пешаходнай зонай. Гэта самая шматлюдная пешаходная вуліца Маладэчна, а таксама вельмі папулярнае месца адпачынку. І менавіта таму “Брадвей” – самае ўдалае ў горадзе месца для правядзення пікетаў, раздачы ўлётак і незалежных выданняў. Час ад часу тут з’яўляюцца і розныя “нязручныя” графіці.

Па афіцыйнай версіі, сістэма  відэаназірання на вуліцы Прытыцкага дапаможа зрабіць адпачынак маладэчанцаў больш бяспечным.

Але незразумелым застаецца тое, чаму ў першую чаргу новаўвядзенне не закранае іншыя,  значна больш крымінагенныя раёны, напрыклад, Цэнтральны парк. І чаму пытанне аб бяспецы так востра паўстала менавіта зараз.

На фота: Цэнтральная плошча Маладэчна – пачатак “Брадвея”.

“Праваабаронцы за свабодныя выборы”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства