viasna on patreon

Барысаў: Рэгістрацыя як чарговы экзамен па “лібералізацыі”

2010 2010-03-17T18:59:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па меншай меры пяцёра патэнцыйных кандыдатаў на дэпутацкае месца ў Барысаўскім райсавеце прадстаўляюць дэмакратычную апазіцыю. Гэта сябры Аб'яднанай грамадзянскай партыі Алег Лыско, Міхаіл Васільеў і Сяргей Фірага, а таксама сябра Партыі БНФ Зміцер Бабіцкі.

Пенсіянерка Тамара Каважэнка не з'яўляецца сябрам якой-небудзь палітычнай партыі, але добра вядомая ў сваім мікрараёне Дымкі актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. На працягу многіх гадоў яна змагаецца з бяздзейнасцю ўлад, не здольных вырашыць праблему падтаплення дамоў і падворкаў жыхароў Дымак.

Сябры АГП вылучаліся ў Барысаве па партыйных спісах, а Бабіцкі і Каважэнка шляхам збору подпісаў. Абодва патэнцыйных кандыдаты сабралі ў сваю падтрымку каля васьмі сотняў подпісаў выбаршчыкаў кожны.

Рэгістрацыя гэтай пяцёркі -- чарговы экзамен па “лібералізацыі” для барысаўскіх улад.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства