viasna on patreon

У Гародні зьбіраюцца на акцыю

2010 2010-02-10T13:01:19+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zpb.jpg

10 лютага а 15-й гадзіне ў Горадні заплянаваная акцыя салідарнасьці з сябрамі Івянецкага аддзела непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў. Збор прызначаны ля Дому Польскага, на рагу вуліцаў Дзяржынскага і 17 верасьня ля помніка Адаму Міцкевічу.

“Сымбалічна, што наша акцыя адбудзецца ў 70 угодкі першай дэпартацыі мясцовага насельніцтва, якую ў 1940 годзе правялі Саветы”, - піша ў сваім блогу Андэй Пачобут, кіраўнік рады непрызнаванага СП.
Івянецкая арганізацыя дагэтуль не падпарадкоўваецца праўладнаму Саюзу, якім кіруе Станіслаў Сямашка, яна па-ранейшаму падтрымлівае апальную Анжаліку Борыс, арганізацыя якой дзейнічае ў напаўлегальных умовах.
У Івянцы адначасова ўзначальвае і польскую арганізацыю і Дом польскі адзін чалавек — Тэрэса Собаль.
21 студзеня ў Івянец Валожынскага раёну адначасова прайшлі два сходы. Адзін правялі прыхільнікі незарэгістраванага СПБ Анжалікі Борыс, другі быў арганізаваны з дапамогай улады.
Лідэр івянецкіх актывістаў Тэрэса Собаль лічыць, што сход праўладнай суполкі СПБ быў сабраны прымусова. Кіраўніком зрабілі дырэктара мясцовага Дома культуры Станіслава Бурачэўскага, які раней не выяўляў такіх амбіцый.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства