viasna on patreon

Баранавіцкі гарвыканкам узмацняе ідэалагічны корпус

2010 2010-02-10T08:49:01+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкая газета “Наш край” 9 лютага надрукавала артыкул “У идеологов – пополнение” аб прызначэннях новых ідэалагічных работнікаў на прамысловыя прадпрыемствы горада. Газета паведамляе, што Баранавіцкі гарвыканкам даў згоду на назначэнне на пасаду намесніка дырэктара па персаналу, рэжыму і ідэалагічнай рабоце аўтаагрэгатнага завода Івана Пучко.

Некалькі дзён таму недзяржаўная газета “Intex-press” паведаміла, што 3 лютага на Баранавіцкім аўтаагрэгатным заводзе адбыліся хваляванні рабочых, якія былі незадаволены нізкімі заробкамі (ад 170 да 400 тыс. рублёў). Газета адзначыла, што зарплата на заводзе ў параўнанні з 2008 годам упала ў 3 разы. Напружаная сітуацыя на заводзе сёння ўзмацняецца чуткамі аб дальнейшым пагаршэнні эканамічнага становішча. 

Такім чынам, падчас выбараў у мясцовыя Саветы Баранавіцкі гарвыканкам вырашыў узмацніць ідэалагічныя кадры, каб не дапусціць новых хваляванняў рабочых.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства