viasna on patreon

Прызначаны суд па крымінальнай справе Алега Сургана

2010 2010-01-29T09:31:20+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/surgan-a.jpg
Фота \"Радыё Свабода\"

Фота \"Радыё Свабода\"

Віцебскага дэмакратычнага актывіста вінавацяць у супраціве міліцыянтам падчас затрыманьня за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцягу. Ад учора ён знаходзіцца ў СІЗА №2 Віцебска.

Як паведамляе прэсавая служба БХД , інцыдэнт, які мае разгледзець суд, адбыўся яшчэ летась 3 верасьня. Алега Сургана і яго малодшага брата Тараса Сургана міліцыянты затрымалі на прыпынку грамадзкага транспарту каля мэдычнага ўнівэрсытэту, дзе быў вывешаны бел-чырвона-белы сьцяг.

У пратаколе, складзеным у Кастрычніцкім РАУС, было запісана, што Сурган не падпарадкоўваўся міліцыянтам, а аднаго зь іх укусіў за палец.

Па словах Алега Сургана, першапачаткова складзены пратакол аб вывешваньні бел-чырвона-белага сьцяга некуды зьнік. А ў другім было запісана, што ён знаходзіўся ў грамадзкім месцы ў нецьвярозым стане і нецэнзурна лаяўся, а таксама абражаў супрацоўнікаў міліцыі.

Таксама Алег Сурган цьвердзіць, што 3 верасьня ў пастарунку міліцыянты яго зьбівалі і катавалі. Тарас Сурган выклікаў брату «хуткую дапамогу», калі ўбачыў ягоны стан. Мэдыкі зафіксавалі ўдары галавы і рук.

1 лютага ў Кастрычніцкім судзе Віцебска адбудзецца суд па справе Алега Сургана. Пачатак у 10.30.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства