“Хопіць вайны!”
Фінальны мультфільм з сэрыі “Стоп 193.1!” ад Асамблеі НДА даступны ў сеціве. Чарговы ўзор мультымэдыйнай прадукцыі нясе выключны пазытыў, хоць падставаў для шчасьлівых сьвяткаваньняў Новага году аб’ектыўна мала: артыкул 193.1 КК РБ па-ранейшаму пагражае героям папярэдніх мультоў.
Бабулькі, асуджаныя за калектыўны збор грыбоў, студэнты напярэдадні іспытаў і нелегальныя Дзяды Марозы не жадаюць псаваць сабе настрой перад сьветлымі сьвятамі, таму і зьвяртаюцца да беларускіх праваахоўнікаў з дапамогай песьні бітла Джона Ленана “Happy Christmas”. Асновай гэтага сьпева зьяўляецца слоган “Вайна скончыцца,
калі вы гэтага захочаце”. Ці прагнуць людзі ў форме вайны? Што агульнага паміж міліцыянтамі і сябрамі падпольнай арганізацыі Дзядоў
Марозаў? Адказы на гэтыя пытаньні – у навагоднім мульце “Стоп 193.1!”.