viasna on patreon

У Наваполацку сябра Праваабарончага цэнтру “Вясна” Дзьмітрыя Салаўёва не зарэгістравалі ў якасьці кандыдыта ў дэпутаты за 3 быццам бы несапраўдныя подпісы. Праваабаронца абскарджвае гэтае рашэньне гарадзкой камісіі.

2003 2003-02-03T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Віцебскую абласную выбарчую камісію
па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў
дэпутатаў 24-га склікання

Салаўёва Дзмітрыя Сяргеевіча,
пражываючага па адрасе:
211 440 г. Наваполацк,
вул. Маладзёжная, д. 61, кв. 63
т. 8-029-635-86-41

СКАРГА

Рашэннем гарадской выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў 24-га склікання №6 ад 29.01.2003 г. мне адмоўлена ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў па выбарчай акрузе №9.
Падставай для адмовы ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты з’яўляецца парушэнне ч.8 арт. 68 Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь.
Лічу адмову мне ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты неабгрунтаванай па наступных прычынах.
Згодна з ч. 8 арт. 68 Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь, адпаведная выбарчая камісія адмаўляе ў рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты, калі пры праверцы сапраўднасці подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах па высоўванню кандыдата ў дэпутаты мясцовага Савета дэпутатаў больш 15 працэнтаў ад агульнай колькасці правераных подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах па высоўванню кандыдата ў дэпутаты прызнаныя несапраўднымі.
Гарадской выбарчай камісіяй па выбарах дэпутатаў Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў 24-га склікання былі правераны 15 подпісаў выбаршчыкаў з 83 здадзеных у камісію, з якіх было выяўлена 3 подпісы, прызнаныя згодна з заканадаўствам несапраўднымі.
Пад час правядзення дадатковай праверкі было праверана 11 подпісаў выбаршчыкаў, пры гэтым былі выяўлены 2 подпісы, якія камісія прызнала як несапраўднымі.
Пасля камісія падлічыла сумарную колькасць прызнаных несапраўднымі подпісаў, і яна склала 19,2% ад агульнай колькасці правераных подпісаў у падпісных лістах.
Лічу, што 2 подпісы, якія камісія прызнала несапраўднымі пад час дадатковай праверкі, такімі насамрэч не з’яўляюцца.
Так, камісіяй быў прызнаны як несапраўдны подпіс грамадзянкі Дзіадзейчук Людзмілы Ігараўны, 1931 года нараджэння, якая пражывае па адрасе г. Наваполацк, вул. Маладзёжная, д. 53, кв. 35. Падставай для прызнання подпіса несапраўдным з’яўляецца тое, што камісія палічыла дадзеныя грамадзянкі Дзіадзейчук не адпавядаючымі рэчаіснасці, бо ў падпісным лісце нумар кватэры дадзенай грамадзянкі пазначаны як 25, а не 35. Аднак у падпісным лісце насамрэч пазначаны правільны нумар кватэры Дзіадзейчук, і напісаныя ад рукі літары “3” і “5” ідэнтыфікуюцца менавіта як літары “3” і “5”, а не нейкім іншым чынам, таму подпіс дадзенай грамадзянкі не можа быць прызнаны як несапраўдны.
Камісіяй таксама прызнаны як несапраўдны подпіс грамадзянкі Безрукавай Аляксандры Васільеўны, 1913 года нараджэння, якая пражывае па адрасе г. Наваполацк, вул. Маладзёжная, д. 53, кв. 45. Падставай для прызнання подпіса несапраўдным з’яўляецца меркаванне камісіі, што пры дадзеным подпісе адсутнічаюць патрабуемыя Выбарчым кодэксам дадзеныя, а менавіта – дата подпісу. Аднак камісія праігнаравала той факт, што, згодна з ч. 13 арт. 61 Выбарчага кодэксу, праверцы і ўліку не падлягаюць подпісы выбаршчыкаў і адпаведныя ім дадзеныя, якія знаходзяцца ў падпісных лістах, аднак выключаныя (выкрэсленыя) членам ініцыятыўнай групы, збіраўшым подпісы, да прадстаўлення падпісных лістоў у адпаведную камісію, калі гэта выключэнне ім адмыслова агаворана. Подпіс грамадзянкі Безрукавай быў выкрэслены членам ініцыятыўнай групы да прадстаўлення падпісных лістоў у камісію, акрамя таго, ён не ўваходзіў у 83 прадстаўленыя подпісы, бо быў непранумераваны (нумерацыя подпісаў пачыналася з наступнага подпісу). Улічваючы, што выбарчым заканадаўствам не прадугледжана форма, у якой член ініцыятыўнай групы павінен адмыслова агаварыць неўключэнне подпіса ў падпісны ліст, лічу, што ён зрабіў гэта шляхам выкрэслівання і няўключэння подпісу ў агульную нумерацыю. Пры прыёме подпісаў сакратаром камісіі Соммер В.А. дадзены подпіс быў не палічаны.
Акрамя таго, паўторная праверка праведзена з парушэннямі выбарчага заканадаўства. Праведзена праверка 11 подпісаў, што складае 14,66 % ад колькасці подпісаў, неабходнай для рэгістрацыі. Тады як ч. 3 арт. 67 Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь вызначана колькасьць подпісаў пры паўторнай праверцы роўная 15%. Такім чынам, пры паўторнай праверцы мусілі быць праверанымі не менш за 12 подпісаў, а сумарная колькасць правераных подпісаў павінна скаладаць 27.
Такім чынам, пры сапраўднасці пазначанага вышэй подпіса Дзіадзейчук Л.І. і неўлічэнні подпісу Безрукавай А.В. сумарная колькасць несапраўдных подпісаў выбаршчыкаў складае 3, што складае 11,11 % ад агульнай колькасці подпісаў, якія мусяць быць праверанымі у падпісных лістах. Гэта не можа з’яўляцца падставай для адмовы мне ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў па выбарчай акрузе №9.
У сувязі з вышэйпазначаным,
ПРАШУ:
Адмяніць рашэнне гарадской выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў 24-га склікання №6 ад 29.01.2003 г. як неабгрунтаванае, і зарэгістраваць мяне кандыдатам у дэпутаты Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў па выбарчай акрузе №9.

31.01.2003 Г. Д.С.Салаўёў

ПРЫЛАЖЭННЕ:
Копія выпіскі з пратакола ад 29.01.2003 г. №6.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства