viasna on patreon

Барысаў: Незалежны журналіст прайграў ў судзе

2009 2009-10-07T12:13:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bn3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Раніцай 7 кастрычніка суд Барысаўскага раёну вынес рашэньне па пазову рэдактара райвыканкамаўскай газэты "Адзінства" Пратасевіч В. М. да ПВУП "Букас мэдыя-цэнтар" і журналіста Ніцкага В. І. аб абароне гонару, годнасьці й спраўнай рэпутацыі, кампэнсацыі маральнай шкоды. Справа разглядалася судом з канца красавіка 2009 г.

 

Яшчэ 1 красакіка 2009 г. у незалежнай газэце "Барысаўскія навіны" быў надрукаваны артыкул Валерыя Ніцкага "Кодэкс гонару па-барысаўскі", у якім аўтар распавёў аб незаконных дзеяньнях начальніка ідэалягічнага аддзелу Барысаўскага райвыканкаму Гарнак Л. І. і рэдактаркі райвыканкамаўскай газэты "Адзінства", якія рабілі "паходы" па крамах, якія распаўсюджвалі газэту "Барысаўскія навіны", і ў размовах зь кіраўніцтвам і гандлёвым пэрсналам забаранялі продаж незалежнага тыднёвіка.

 

Пратасевіч В. М. палічыла зьвесткі, выкладзенныя ў гэтым артыкуле, абражаючымі яе гонар і годнасьць, і падала пазоў у суд. На працягу разгляду справы ў судзе суддзёй была вынесена вызначэньне аб неабходнасьці правядзеньня экспэртызы.

 

Лінгвістычная экспэртыза ўстанавіла, што ў артыкуле маюцца выразы, якія могуць насіць абразьлівы характар у тым выпадку, калі факты, адносна якіх былі выказаны ацэначныя меркаваньні аўтарам, не адпавядаюць сапраўднасьці. Суд палічыў, што доказаў таго, што Пратасевіч В. М. рабіла "рэйды" па кропках распаўсюду тыднёвіка "Барысаўскія навіны", адказчыкі па справе не прадставілі. Пры гэтым судом фактычна былі праігнараваны матэрылы пракурорскай праверкі, якія былі далучаны да разгляду, дзе такія факты пацьвярджаліся паказаньнямі Гарнак Л. І.

 

Судовае рашэньне будзе абскарджвацца журналістам Ніцкім В. І. у касацыйным парадку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства