viasna on patreon

Гарадзенскі абласны суд не задаволіў скаргу Івана Крука

2009 2009-08-14T08:23:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kruk-ivan-1.jpg

Гарадзенскі абласны суд пакінуў без зменаў пастанову Астравецкага раённага суда, паводле якой актывіст грамадскай ініцыятывы “Астравецкая атамная - гэта злачынства” Іван Крук атрымаў штраф у буйным памеры за распаўсюд друкаваных выданняў.

Суддзя Гарадзенскага абласнога суда спадар Рачынскі не задаволіў скаргу Івана Крука, які прасіў адмяніць рашэнне: паводле судовай пастановы ён павінен выплаціць штраф за парушэнне заканадаўства ў памеры 700 000 беларускіх рублёў: дэмакратычнага актывіста на падставе адміністрацыйнага пратакола абвінавацілі ў распаўсюдзе друкаваных выданняў без выходных дадзеных. На думку Івана Крука, абвінавачванне носіць яскравы палітычны характар:

- Абласны суд  не прыняў да ўвагі шэраг працэсуальных парушэнняў, якія былі здзейсненыя падчас разгляду справы судом Астравецкага раёна - у прыватнасьці я не распаўсюджваў перыядычныя выданні, якія пазначаныя ў пратаколе. Да таго ж гэтыя выданні не могуць згодна з законам аб друку лічыцца перыядычнымі.

Іван Крук мае намер абскардзіць судовую пастанову ў Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь і камісіі ААН па правах чалавека. Ён перакананы ў тым, што дзяржава парушае яго грамадзянскія правы, гарантаваныя канстытуцыяй.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства