viasna on patreon

“Товарищ» гомельскім “таварышам” – не сябар

2009 2009-07-10T15:07:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/tovarisch.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

9 чэрвеня цягам дня ў Гомелі супрацоўнікі міліцыі затрымалі некалькі сябраў гомельскай арганізацыі ПКБ, якія праводзілі адзіны дзень сацыяльнага інфармавання насельніцтва. Пры гэтым каля прахадных многіх прадпрыемстваў раздавалі газету “Товарищ».

 

Як паведамлялася раней, у 7 гадзін раніцы ля прахадной завода “Электраапаратура” былі затрыманыя Уладзімір Сякерка і Мікалай Засускі. Іх даставілі ў Чыгуначны РАУС Гомеля, а праз нейкі час выпусцілі.

.
У Цэнтральны РАУС былі дастаўленыя актывісты партыі ПКБ Марыя Багдановіч і Уладзімер Мышак, якія  распаўсюджвалі газету каля прахадной Гомельскага аўтарамонтнага завода.

 

У другой палове дня, як паведамляе “Радыё Свабода”, ля Завода пускавых рухавікоў міліцыя затрымала Сяргея Мотуза і Сяргея Шпака. Пасьля канфіскацыі газет іх таксама адпусьцілі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства