Вярхоўны суд падтрымаў рашэнне Мінюста пра нерэгістрацыю “Маладых дэмакратаў”
Вярхоўны суд падтрымаў пазіцыю Мінюста, палічыўшы дастатковай прычынай для адмовы ў рэгістрацыі арганізацыі наяўнасць абдруковак у адрасах заснавальнікаў.
Слуханні па скарзе заснавальнікаў МХСС "Маладыя дэмакраты" адбыліся 2 ліпеня. Падаўцы скаргі ўпэўненыя, што падставаў для адмовы ў рэгістрацыі не было, а знойдзеныя недакладнасці ў дакументах можна было лёгка выправіць, калі б Міністэрства юстыцыі гэта дазволіла. Аднак чыноўнікі міністэрства кваліфікавалі гэта як непрадастаўленне неабходных для рэгістрацыі дакументаў.
Мінюст таксама закідаў заснавальнікам неадпаведнасць назвы арганізацыі яе статуту. І хаця Вярхоўны суд прызнаў гэтую прэтэнзію беспадстаўнай, канчатковы вердыкт падтрымаў рашэнне Мінюста.
Па словах удзельнікаў працэсу з боку МХСС "МД", яны чарговы раз пераканаліся, што дзеянні Міністэрства юстыцыі накіраваныя на тое, каб не дапусціць існавання зарэгістраваных грамадскіх арганізацый і максімальна замарудзіць развіццё грамадзянскай супольнасці ў краіне. Самае прыкрае, што ВС Мінюсту ў гэтым патурае.