viasna on patreon

Пацярпелыя па справе Леаніда Сьвеціка патрабуюць спыніць судовае паседжаньне

2009 2009-06-11T19:26:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudd.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Віцебскім абласным судзе абвешчаны чарговы перапынак. Суддзя Галіна Урбановіч ўзяла тайм-аўт пасьля заявы абвінавачванага Леаніда Сьвеціка. Праваабаронца заявіў хадайніцтва аб спыненьні крымінальнай справы і ўвогуле судовага пераследу, паколькі ён лічыць сябе цалкам невінаватым і не зможа зразумець прад’яўленых абвінавачванняў.

Гэтае хадайніцтва было адразу падтрымана і трымя пацярпелымі па справе, якія адзначылі, што следчым трэба шукаць сапраўдных аўтараў ананімных лістоў, а не губляць марна час на безпадстаўнае абвінавачваньне Леаніда Сьвеціка.

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч, які прысутнічае на судовым працэсе паведаміў, што “Леанід Сьвецік, як і многія прысутныя на судзе, не разумее сутнасьці абвінавачвання і таму ягоныя дзеяньні скіраваныя на спыненьне крымінальнай справы. Увогуле, гэтая справа ў нечым унікальная, паколькі ў беларускай судовай практыцыі - рэдкі выпадак, што пацярпелыя таксама патрабуюць спыніць крымінальную справу.”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства