viasna on patreon

Ствараецца фан-клюб "Будзьма свабоднымі!

2008 2008-10-10T16:46:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларуская Музычная Альтэрнатыва пачало стварэньне ў межах кампаніі "Будзьма!" (www.budzma.org) фан-клюба беларускай музыкі "Будзьма свабоднымі!". Фан-клюб будзе створаны на базе падпісчыкаў на дыскі "Песьні свабоды", "Не заганяйся!" і іншыя.

Гаворыць Віталь Супрановіч:

"Выйшаў першы музычна-інфармацыйны дыск "Фэстывальны рух Беларусі", які прысьвечаны фэстам беларускай музыкі, што існуюць ці існавалі. У буклеце да дыску аналізуецца канцэртная дзейнасьць у Беларусі, яе гісторыя, цяперашні стан і будучыня. Каб прасьцей было ўявіць атмасферу, можна паслухаць удзельнікаў тых імпрэзаў. Ёсьць агляд музычных навінак і іншая карысная інфармацыя. Дыск будзе распаўсюджвацца бясплатна сярод тых, хто далучыцца да фан-клюбу, праз email: fanclubbudzma@gmail.com, даслаўшы свае кантакты. Мы заклікаем людзей далучацца да нас! Прапаноўваць свае ідэі для папулярызацыі беларускай музыкі. Навіны пра дзейнасьць будуць зьяўляцца на сайце www.belmusic.org. Зараз ужо рыхтуюцца наступныя дыскі, таму мы будзем радыя калі людзі далучацца да іх стварэньня. Мы зацікаўленыя ў супрацоўніцтве з маладымі музыкамі, аўтарамі і проста ініцыятыўнымі людзьмі! Магчыма пазьней будуць праходзіць паседжаньні нашага клюба. Таму далучайцеся!".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства