Віцебск: Ідэолаг нагадвае, хто "гаспадар" на ўчастку
https://spring96.org/be/news/25068
2008
2008-09-24T10:38:51+0300
2008-09-24T10:38:51+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
23 верасня праца ўчастковай выбарчай камісіі №34 Віцебскай-Чкалаўскай акругі №18 пачалася з пяцімінуткі, якую правёў начальнік аддзела ідэалагічнай працы адміністрацыі Першамайскага раёна г.Віцебска і былы (неаднаразова) сябра дадзенай камісіі Мікалай Шлюпакоў.
Ідэолаг раёна нагадаў сябрам камісіі пра заяву кіраўніка дзяржавы аб тым, што гаспадарамі на выбарчым участку з'яўляюцца яны і толькі яны.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"