Віцебск: Затрыманне даверанай асобы кандыдата Каныгіна
https://spring96.org/be/news/24969
2008
2008-09-23T00:27:20+0300
2008-09-23T00:27:20+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Віцебску 22 верасня быў затрыманы Сяргей Гаўруцікаў -- давераная асоба кандыдата ў дэпутаты па Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе №19 Ігара Каныгіна. Яго затрымалі па даносу "пільнага грамадзяніна", якому не спадабаўся змест выяўленай у паштовай скрыні ўлёткі. Тэкст улёткі растлумачваў грамадзянам патрабаванні Еўрасаюза па змене беларускага выбарчага заканадаўства, утрымліваў інфармацыю аб парушэннях пры фармаванні выбарчых камісій, а таксама чаму цяперашнія выбары нельга прызнаць легітымнымі.
У РАУС Першамайскага раёна г. Віцебска з Сяргея было ўзятае тлумачэнне і складзены пратакол аб выняцці 260 улётак. Праз дзве гадзіны ён быў на волі.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"