10 ліпеня затрыманы актывіст Сяргей Высоцкі
https://spring96.org/be/news/22702
2008
2008-07-11T10:06:59+0300
2008-07-11T10:06:59+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Учора ў кватэры лідэра незарэгістраванай Беларускай Партыі Свабоды Сяргея Высоцкага ў межах правядзеньня сьледзтва па крымінальнай справе аб выбуху ў Менску супрацоўнікі КДБ правялі ператрус. Нягледзячы на тое, што нічога падозранага знойдзена не было, сам ён быў затрыманы першапачаткова для правядзеньня дакціласкапіі. Пазьней, у 11 гадзінаў вечара, Сяргей пазваніў жонцы і паведаміў, што затрыманы на 3 сутак.
5 супрацоўнікаў КДБ, якія праводзілі ператрус, казалі, што гэта планавае мерапрыемства і нічога асаблівага тут няма.