viasna on patreon

Настаўніцу Тацяну Дылькову суд аштрафаваў на 10 базавых велічыняў

2008 2008-06-06T16:09:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

5 чэрвеня ў судзе Пухавіцкага раёну разглядаліся адміністратыўныя ў справы настаўніц з пасёлку Дружны Насты Паповай і Тацяны Дыльковай. Насьце Паповай пакараньне яшчэ не прызначылі, а Тацяну Дылькову аштрафавалі на 350 тысячаў рублёў.

Настаўнікі ўдзельнічалі ў несанкцыянаваным мітынгу жыхароў пасёлку, якія пратэставалі супраць будаўніцтва ў гэтай мясцовасьці заводу ядахімікатаў расейскай кампаніі “Аўгуст-Бел”.

На самым пачатку судовага паседжаньня Наста Папова заявіла аб сваёй невінаватасьці і запатрабавала, каб у судзе яе абараняў адвакат. Хадайніцтва было задаволена, суд перанесены на 11 чэрвеня. Яна паведаміла: "Мы мелі права выказаць сваё слова. Заявіць сваё «НЕ!». Не жадаю, каб было будаўніцтва гэтага заводу, так як даводзіцца жыць у Дружным. Не дай Бог, каб нешта там здарылася. Не пазьбегнуць бяды».

Тацяна Дылькова кажа, што не адмовілася ад працягу суду, каб гэтую справу завершыць найхутчэй. Яе зьвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу, ў парушэньні грамадзкага парадку. А пакараньнем стаў штраф памерам 350 тысячаў рублёў.

Адзін з актывістаў ініцыятыўнай групы супраць будаўніцтва хімзаводу Сяргей Абразоўскі, які прысутнічаў на судзе, кажа, што гэта быў чарговы паказальны працэс над іншадумцамі:

“Гэты суд, каб паказаць, што, маўляў, мы можам асудзіць любога. Стаяла тры тысячы чалавек – суд не разьбіраецца, а прызначае, што вінаватымі будуць вось гэтыя дзьве дзяўчыны”.

Наста Папова І Тацьцяна Дылькова яшчэ нядаўна працавалі ў сярэдняй школе №1 пасёлку Дружны сацыяльнымі пэдагогамі. У раённым аддзеле адукацыі іх прымусілі напісаць заявы на звальненьне паводле ўласнага жаданьня.

За ўдзел у несанкцыянаваных мітынгах ў пасёлках Сьвіслач і Дружны Сяргей Абразоўскі быў двойчы пакаранымі буйнымі штрафамі. Папярэджаньне пракуратуры атрымала яшчэ адна ўдзельніца, Тацяна Рысевец.

Будаўніцтва заводу па вытворчасьці пэстыцыдаў распачынае расейская прыватная кампанія “Аўгуст-Бел”. Супраць будаўніцтва заводу пратэстуюць жыхары пасёлку Дружны, Сьвіслач, Рудзенск, Дукора і іншых паселішчаў. Яны зьвярталіся з заявамі пратэсту ў Канстутыцыйны суд, пракуратуру, урад краіны і да Аляксандра Лукашэнкі. Зараз людзі зьбіраюць подпісы пад зваротам у ААН і АБСЭ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства