viasna on patreon

У Горках і Бялынічах ліквідуюцца грамадзкія аб’яднаньні

2005 2005-03-23T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміў партал Асамблеі Няўрадавых арганіацый Беларусі www. belngo.info
Кіраўніцтва жаночага грамадзкага аб’яднаньня “Любава” з Горак прыняло рашэньне пачаць працэс яго ліквідацыі. Прычынай гэтага сталася немагчымасьць выканаць патрабаваньне абласнога ўпраўленьня юстыцыі па зьмене юрыдычнай адрэсы грамадзкага аб’яднаньня.

Як ужо паведамляў наш партал, у лютым 2005 г. “Любава” атрымала папярэджаньне за парушэньне восьмага артыкула новага Жыльлёвага кодэксу. Паводле магілёўскіх чыноўнікаў, горацкае грамадзкае аб’яднаньне разьмяшчае сваю юрыдычную адрэсу ў шматкватэрным доме, што забараняецца заканадаўствам.

Паводле словаў лідэркі аб’яднаньня Тацяны Кіраенкавай, пасьля атрыманьня з абласнога ўпраўленьня юстыцыі дакумэнту, кіраўніцтва “Любавы” паспрабавала ўпарадкаваць свой юрыдычны статус, але ўсе спробы аказаліся безвыніковымі.

“У такім стане нам проста няма сэнсу чакаць нейкіх санкцыяў ці штрафаў, — кажа Т. Кіраенкава. — Мы ня хочам нейкіх судоў ці скандалаў вакол нашых людзей. Вельмі прыкра, што так атрымалася, бо калісьці было прыкладзена шмат высілкаў, каб зарэгістравацца”.

Падобнае рашэньне было прынятае і кіраўніцтвам Бялыніцкага краязнаўчага таварыства, якое таксама атрымала папярэджаньне ад органаў юстыцыі. Аднак, па словах старшыні гэтага грамадзкага аб’яднаньня Міхася Карпечанкі, у бліжэйшы час у Бялынічах зьявіцца краязнаўчы клюб, які працягне справу, распачатую таварыствам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства