Журналісты Любліна супраць абмежаваньня свабоды слова ў Беларусі
https://spring96.org/be/news/21318
2008
2008-04-04T13:42:30+0300
2008-04-04T13:42:30+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/lub_240.jpg
У знак пратэсту супраць абмежаваньня свабоды слова ў Беларусі люблінскія журналісты прайшлі галоўнымі вуліцамі горада з заклеенымі стужкай вуснамі. У руках трымалі сымбаль незалежнай Беларусі – бел-чырвона-белы сьцяг. Такім чынам прадстаўнікі люблінскіх СМІ адрэагавалі на нядаўнюю атаку на незалежных журналістаў у Беларусі.
Акцыя салідарнасьці зь беларускімі калегамі адбылася 2 красавіка ў рамках урачыстага шэсьця “Папскі Марш Салідарнасьці” – адной з шматлкіх акцыяў, арганізаваных у гонар трэціх угодкаў сьмерці Папы Яна Паўла ІІ. Разам з пратэстам супраць абмежаваньня свабоды слова ў Беларусі удзельнікі шэсьця выступілі ў падтрымку вольнага Тыбету, зьвярнулі ўвагу грамадзкасьці на нізкі ўзровень жыцьця афрыканскіх народаў.