Міліцыянты дзяжураць каля дзьвярэй кватэры А.Бондара
https://spring96.org/be/news/21317
2008
2008-04-04T10:57:52+0300
2008-04-04T10:57:52+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
А 7 раніцы ў кватэру актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Ініцыятыва” Аляксея Бондара патэлефанавалі міліцыянты. Яны патрабавалі адчыніць ім дзьверы, заяўляючы, што Аляксею трэба паехаць зь імі ў Пракуратуру.
Сваякі Аляксея патлумачылі, што дзьверы не адчыняць і Аляксея няма. Двое ў цывільным па-ранейшаму знаходзяцца у пад’езьдзе каля дзьвярэй кватэры.