viasna on patreon

Наста Палажанка – у спісе невыязных

2008 2008-04-04T10:36:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/a-12.jpg
Наста Палажанка

Наста Палажанка

 

Актывістка “Маладога Фронту” Наста Палажанка сёння ўначы была знятая з цягніка “Мінск-Варшава”. На памежнымі пераходзе “Варшаўскі мост” беларускія памежнікі паведамілі ёй, што яна знаходзіцца ў спісе невыязных, бо супраць яе распачатая крымінальная справа.

Як паведаміла Наста Палажанка Рацыі, яна пра існаванне такой крымінальнай справы ў дачыненні да яе не ведае.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства