viasna on patreon

Выпускнікоў ВНУ у сьпіс невыязных заносіць ня будуць

2008 2008-04-04T09:55:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Першага красавіка беларускі байнэт нэрвова ўздрыгнуў: паступіла інфармацыя пра тое, што міністэрства адукацыі патрабуе ўключыць выпускнікоў у сьпіс невыязных на два гады. Аднак насамрэч жж-юзэрка chris-gomel так пажартавала — усё ж Дзень дурня як-ніяк.

Навіна хутка абляцела блогі. Жарт зразумелі нямногія. Сёньня ж аўтарка «ідэі» апублікавала абвяржэньне.

У міністэрстве адукацыі пра такое пачулі ўпершыню, цалкам абверглі гэтую думку й заявілі, што аніякіх забаронаў уводзіць не прапаноўвалі.

Тым ня менш, выезд за мяжу студэнтаў мусяць узяць пад строгі кантроль. Пра гэта сёньня заявіў кіраўнік аддзелу зьнешняй гандлёвай міграцыі ўпраўленьня па грамадзянству й міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама Валянцін Дземчанка. Прычына — рост колькасьці маладых беларусаў, якія мяняюць родныя ВНУ і месцы працы на замежныя. За мяжу ў 2007 годзе працаваць выяжджала ля 2,5 тысяч студэнтаў. У асноўным па студэнцкіх праграмах у ЗША і Вялікабрытанію. Зь іх ля 100 не вярнуліся дамоў.

Калі замежныя краіны заманьваюць студэнтаў і маладых спэцыялістаў вакансіямі, то беларускія ўлады свае сілы накіравалі на тое, каб зрабіць меры больш жорсткімі.

UFF-by.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства