Менскі БНФ просіць прадаставіць месца для правядзеньне агульнанацыянальнай дыктоўкі
https://spring96.org/be/news/20739
2008
2008-02-29T20:17:00+0200
2008-02-29T20:17:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Менская гарадзская арганізацыя ГА "БНФ Адраджэньне" накіравала заявы да дырэктараў Нацыянальнай, Купалаўскай і Пушкінскай бібліятэк, а таксама да рэктараў БДУ і БДПУ з просьбай прадаставіць памяшканьне для правядзеньне агульнанацыянальнай дыктоўкі, якая мусіць адбыцца 23 сакавіка. Дыктоўка прымеркаваная да Дня Незалежнасьці, яе мэта - павысіць статус беларускай мовы ў грамадзстве. Мяркуецца, што ў мерапрыемстве возьмуць удзел палітычныя дзеячы, культурнікі, старшыні недзяржаўных арганізацыяў, а таксама амбасадары розных краінаў.