Кацярыне Салаўёвай прад'яўляюць абвінавачаньне
https://spring96.org/be/news/20679
2008
2008-02-27T17:41:37+0200
2008-02-27T17:41:37+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У ГУУС Полацка да сьледчага Аляксандра Малярскага сёньня выкліканая моладзевая актывістка Кацярына Салаўёва. Як стала вядома ПЦ "Вясна" адлічанай студэнтке рыхтуюцца прад'явіць афіцыйнае абвінавачаньне па крымінальным артыкуле 193.1 за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт" і перадаць матэрыялы справы ў суд. Аднак адвакат Кацярыны Салаўёвай сёньня задзейнічаны ў іншым судовым працэсе, і візіт да сьледчага адкладаецца.