viasna on patreon

У лякарнях знаходзяцца двое пацярпелых пад час жорсткага разгону акцыі на Кастрычніцкай плошчы

2007 2007-12-13T09:46:16+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Да гэтага часу лідэр "Маладога Фронту" Зміцер Федарук знаходзіцца ў 9-й менскай лякарні. Пасля першага абследаваньня лекары паставілі дыягназ "сатрасеньне мозгу". Не выключана, што гэта не ўсе траўмы, нанесеныя актывісту пад час жорсткага разгону дэманстрацыі ў абарону суверэнітэту Беларусі.

Пры падзеньні, калі амапаўцы вырывалі з рук Федарука сьцяг, ён стукнуўся галавой аб асфальт, і амапаўцы прайшліся па ім нагамі.

Яшчэ адзін моладзевы актывіст, Зміцер Кавалгін, трапіў у 6-й гарадскую лякарню. Падчас разгону акцыі ён саскочыў з парапета на прыступкі ўсходаў пераходу ў метро каля Палацу прафсаюзаў. Па словах моладзевага актывіста, вышыня была каля 3 метраў, ён падвярнуў нагу. Знаёмыя выклікалі яму "хуткую дапамогу". Як паведаміў Зьміцер, у лякарні яму зрабілі здымак нагі. У актывіста пашкоджаныя звязкі каленнага суставу.

 

Дасталося і лідэру партыі АГП Анатолю Лябедзька.

"Наколькі я разумею, быў атрыманы загад на прымяненьне сілы ў дачыненьні да ўдзельнікаў акцыі. У выразах і сродках міліцыя не саромелася. Мяне білі па нагах і спіне, ударылі па твары і рассеклі вусны” - паведаміў ён у інтэрвію агенцтву БелаПАН.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства