Зьміцер Жалезьнічэнка - беларускамоўны прызыўнік? Да псыхіятра!
https://spring96.org/be/news/19374
2007
2007-12-03T16:07:00+0200
2007-12-03T16:07:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Моладзевы актывіст Партыі БНФ з Гомелю Зьміцер Жалезьнічэнка на падставе накіраваньня прызыўной мэдычнай камісіі гарадзкога ваенкамату праходзіць псыхіятрычную экспэртызу ў абласным клінічным псыхіятрычным шпіталі.
Лекарка-псыхіятар з прызыўной камісіі выпісала Зьмітру Жалезьнічэнку накіраваньне пасьля таго, як ён адмовіўся запаўняць анкету прызыўніка на расейскай мове, патлумачыўшы, што ваенкам Цацарын абяцаў яму выдаць адпаведны фармуляр на беларускай мове.
Папярэдне лекарка паставіла Жалезьнічэнку дыягназ “рэакцыя апазыцыі”.