Смаргонскі праваабаронца зьвярнуўся па дапамогу да пракурора
https://spring96.org/be/news/18622
2007
2007-10-10T17:50:42+0300
2007-10-10T17:50:42+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Грамадзкі актывіст Алесь Дзергачоў, дом якога ў міліцэйскай аблозе, патэлефанаваў пракурору раёну. Ён паведаміў, што міліцыя ўчыніла супраць яго правакацыю. Актывіст заявіў, што не адчыніць дзьвярэй, пакуль пракурор не правядзе праверкі.
Праз тэлефон Алесь Дзергачоў паведаміў таксама, што міліцыянты вінавацяць яго ў тым, што раніцай ён выгульваў свайго сабаку й некага пакрыўдзіў.
Пракурор абяцаў разабрацца.
Нагадаю, што міліцыянты ўжо некалькі гадзінаў знаходзяцца каля дому Дзергачова й патрабуюць, каб ён паехаў зь імі ў раённы аддзел міліцыі.