viasna on patreon

Міліцыянты ачапілі хату смаргонскага актывіста

2007 2007-10-10T17:39:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Праваабаронца Алесь Дзергачоў зачыніўся ў хаце й не адчыняе дзьвярэй міліцыянтам, якія дзяжураць перад уваходам. Праз акно ўчастковы сказаў Дзергачову, што яму трэба зьявіцца ў Смаргонскі райаддзел міліцыі.

Дзергачоў пакуль адмаўляецца адчыняць дзьверы — мяркуе, што яго папросту хочуць ізаляваць перад “апейкім маршам”.

Цяпер у Смаргонскі райаддзел дастаўлены Зьміцер Бяляеў. Яго ўчора папярэджвалі ў міліцыі, што ён будзе адказваць, калі ў нядзелю далучыцца да менскай акцыі.

Зьміцер Бяляеў не належыць ні да якой палітычнай партыі й руху. Месяц таму яго затрымалі за распаўсюд улётак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства