viasna on patreon

Адразу тры беларусы прэтэндуюць на Нобелеўскія прэміі 2007 года

2007 2007-10-10T13:08:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У пятніцу 12 кастрычніка ў Нобелеўскім інстытуце ў Осла будзе абвешчаны лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру. Сёлета сярод намінантаў на атрыманьне гэтай ганаровой прэміі 181 кандыдат, з якіх 135 прыватных асобаў і 46 арганізацый.

Па шматгадовай традыцыі, Нобелеўскі камітэт нічога не паведамляе ні пра прэтэндэнтаў, ні пра арганізацыі, якія іх вылучылі.

Але, як стала вядома праваабарончаму цэнтру “Вясна”, сярод прэтэндэнтаў на Нобелеўскую прэмію міра, які патрапіў ў шорт-ліст – віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH), вядомы беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі. Нагадаем, што ў мінулым годзе Алесь Бяляцкі быў вылучаны на гэтую ганаровую прэмію і нават трапіў у шорт-ліст (спіс найбольш верагодных прэтэндэнтаў).

Раней паведамлялася, што сярод прэтэндэнтаў 2007 года яшчэ адзін беларус, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады, былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч.

Таксама ў другі раз на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры намінаваны паэт Рыгор Барадулін.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства