viasna on patreon

У Светлагорску і Жлобіне ўзбуджаюць крымінальныя справы супраць “маладафронтаўцаў”

2007 2007-09-20T11:23:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Чарговая крымінальная справа распачатая супраць актывістаў незарэгістраванага Маладога Фронту ў Гомельскай вобласьці.

Маладафронтавец са Сьветлагорску Арсень Ягорчанка і ягоны аднадумец са Жлобіну Кірыл Атаманчыка падазраюцца ў дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
Учора па месцы жыхарства хлапцоў мясцовыя упраўленьні Камітэту Дзяржаўнай Бясьпекі правялі ператрусы.

Распавядае Кірыл Атаманчык: “Камітэтчыкі прад’явілі мне пастанову аб вобшук і сканфіскавалі ў мяне некалькі сьцягоў, прыватныя фотаздымкі й сыстэмны блок кампутара”.

Нагадаем, што гэта ўжо адзінаццаты выпадак выкарыстаньня 193-га артыкулу КК супраць маладафронтаўцаў. Да гэтага па такіх жа самых абвінавачаньнях былі асуджаныя Зьміцер Дашкевіч, які атрымаў 1,5 годы турэмнага зьняволеньня, а таксама Зьміцер Хведарук, Барыс Гарэцкі, Наста Палажанка, Аляксей Янушэўскі, Алег Корбан, Іван Шыла, Наста Азарка і Яраслаў Грышчэня, усе з каторых атрымалі штрафы ад 30 да 40 базавых велічыняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства