Рэчыца: грамадзкі актывіст Леанід Невар асуджаны на 6 сутак
Учора судзьдзя Рэчыцкага раённага суду Анатоль Стрэльчанка пакараў грамадзкага актывіста Леаніда Невара на 6 сутак арышту.
Жонка Леаніда Невара Тамара паведаміла Радыё Свабода, што суд быў закрыты. Супраць Леаніда Невара сьведчыў начальнік ідэалягічнага аддзелу райвыканкаму Туміловіч. Яго паказаньні падтрымліваў намесьнік начальніка мясцовага лясьніцтва Данільчанка. Яны даводзілі, што напярэдадні Леанід Невар абражаў Туміловіча лаянкай.
Леанід Невар – удзельнік выбарчых кампаніяў, уваходзіць у склад савету прадпрымальнікаў, актыўна выступае на грамадзкіх сходах і акцыях.
Раней Радыё Свабода паведамляла, што перад фэстам “Дажынкі”, які прызначаны ў Рэчыцы на 22-23 верасьня, мясцовая ўлада ізалюе некаторых актывістаў празь высылку ў камандзіроўкі, затрыманьні і арышты.