viasna on patreon

Супрацоўнікі міліцыі і КДБ робяць ператрус на кватэры актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Кірыла Атаманчыка ў Жлобіне.

2007 2007-09-18T17:21:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Кірыл паведаміў, што супрацоўнік міліцыі ў цывільным патлумачыў яму - ператрус робіцца ў межах крымінальнай справы, распачатай КДБ супраць актывістаў “Маладога фронту” за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

Гэта другі ператрус і другая крымінальная справа ў Гомельскім рэгіёне. Цягам сутак міліцыянты зрабілі ператрус на кватэры яшчэ аднаго маладафронтаўца - Арсенія Ягорчанкі ў Сьветлагорску. Актывісты “Маладога Фронту” лічаць, што пасьля судоў у Менску, Менскай вобласьці і Баранавічах спрацоўнікі КДБ “узяліся” за гомельскіх рэгіянальных актывістаў “Маладога Фронту”.

Крымінальныя справы супраць гомельскіх рэгіянальных актывістаў адкрылі рахунак на другі дзясятак крымінальных справаў супраць маладафронтаўцаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства