Адміністрацыя сайта САЛІГОРСК.org выказвае салідарнасьць з Іванам Шыла
https://spring96.org/be/news/18034
2007
2007-08-29T16:17:04+0300
2007-08-29T16:17:04+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сайт САЛІГОРСК.org выказвае сваю салідарнасьць зь лідэрам салігорскіх маладафронтаўцаў Іванам Шыла супраць якога вылучана абвінавачаньне па артыкуле 193-1 КК РБ, які прадугледжвае пазбаўленьне волі тэрмінам на два гады за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, то бок ад імя Маладога Фронту.
Адміністрацыя сайту, як і тысячы праваабаронцаў, палітыкаў, журналістаў і проста неабыякавах людзей у нашай краіне і за яе межамі, лічыць гэтае абвінавачаньне, як і сам артыкул, выключна палітычным, неадпавядаючым Канстытуцыі РБ і міжнародным праваабарончым пагадненьням нашае краіны. Абсурднае імкненьне аўтарытарнага рэжыму рэпрасаваць беларускую моладзь можа выклікаць толькі абурэньне і пратэст у сумленнага чалавека.Сайт САЛІГОРСК.org адказна заяўляе аб сваёй падтрымцы найбуйнешага руху беларускай моладзі "Малады Фронт" і яе актывістаў. Лічым абсалютна неабгрунтваным і неадэкватным ціск з боку ўладаў на моладзь, якая прапагандуе ў нашым грамадзтве беларускую нацыянальную ідэю і хрысціянскія прынцыпы. Інфармацыйня вайна, аб'яўленая дзяржаўнымі СМІ супраць беларускай моладзі і актывістаў Маладога Фронту ў прыватнасьці не вытрымлівае ні якай крытыкі.
З гэтае нагоды адміністрацыя сайта САЛІГОРСК.org заклікае ўсіх добрасумленных і сьвядомых грамадзян гораду, краіны і сусьвету выказаць сваю падтрымку беларускай моладзі і лідэру Салігорскага МФу ў прыватнасьці. 4 верасьня а 10-й гадзіне раніцы ў Салігорскім раённым судзе (вул. Багамолава, 1) будзе адбывацца чарговая расправа над адным зь лепшых маладзёнаў нашае краіны і абавязак кожнага беларуса быць у гэты момант побач!
САЛІГОРСК.org таксама заклікае ўсіх інтэрнэт-юзэраў, блогераў і ЖЧ-карыстальнікаў, адміністратараў незалежных сайтаў і форумаў у бліжэйшы час распаўсюдзіць інафрмацыю аб даце і месцы палітычнай расправы над моладзьдзю.