viasna on patreon

Бабруйчаніна па вяртанні з Польшчы асудзілі на 7 гадоў калоніі нібы за стварэнне 2 тг-чатаў

2024 2024-10-21T14:59:08+0300 2024-10-21T14:59:08+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maksim-khvaszczynski_.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Магілёўскім абласным судзе 27 верасня асудзілі палітзняволенага Максіма Хвашчынскага паводле ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку), ч. 1, 2 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Ігар Шведаў прызначыў Максіму сем гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

maksim-khvaszczynski_.jpg
Максім Хвашчынскі

Бабруйчаніна Максіма затрымалі сёлета 26 лютага – на наступны дзень па вяртанні з Польшчы. Спачатку яму прызначылі адміністрацыйны арышт за распаўсюд "экстрэмісцкіх матэрыялаў", пасля чаго завялі крымінальную справу за "паклёп на Лукашэнку" і "стварэнне экстрэмісцкага фармавання". Нібы Максім датычны да стварэння тэлеграм-чатаў "Бабруйск 375" і "Бобр 97%".

Месца ўтрымання Максіма: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А. Максім Уладзіміравіч Хвашчынскі

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства