viasna on patreon

Жыхара Круглага асудзілі да 3 гадоў калоніі за каментары, напісаныя яшчэ ў 2019 годзе

2024 2024-10-21T11:45:01+0300 2024-10-21T11:45:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatrymanne_14_viasna1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Круглянскага раёна прызначыў мясцоваму жыхару Уладзіміру Парашкову тры гады калоніі за каментары. Іх кваліфікавалі як "паклёп на Лукашэнку" (арт. 367 Крымінальнага кодэкса). Як піша "MAYDAY.TEAM", першыя з іх датуюцца лістападам 2019 году. Прысуд быў вынесены яшчэ 9 жніўня, але пра яго стала вядома толькі цяпер. Справу разглядала Таццяна Сідаровіч.

Паводле матэрыялаў справы, Парашкоў пісаў каментары пад допісамі на Youtube і ў Instagram, у якіх абвінавачваў Лукашэнку "ў здзяйсненні цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў". Адзначаецца, што каментары мужчына пачаў пакідаць яшчэ да выбараў 2020-га году — так, першыя з іх датуюцца лістападам 2019 году.

15 кастрычніка Магілёўскі абласны суд разгледзеў апеляцыйную скаргу Уладзіміра. Па выніках працэсу, першапачатковы прысуд быў пакінуты без зменаў.

Вядома, што ў гэтым красавіку Парашкоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства