viasna on patreon

Затрыманне былога палітвязня і праціўніка ваенна-патрыятычнага выхавання: хроніка пераследу 16-18 сакавіка Дапоўнена

2024 2024-03-18T14:25:00+0300 2024-03-18T20:54:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vaiceshyk_aliaksandr_90.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 16-18 сакавіка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Баранавічах затрыманы праваабаронца

На мінулым тыдні быў затрыманы баранавіцкі праваабаронца Аляксандр Вайцешык.

Аляксандр Вайцешык падчас валанцёрства каля СІЗА-6 у Баранавічах. Фота: spring96.org

Вядома, што ён ўтрымліваецца ў ІЧУ Баранавічаў.

З чым звязанае затрыманне — пакуль невядома.


Жыхара Гродна затрымалі за татуіроўку на украінскай мове

Праўладныя тэлеграм-каналы пішуць пра затрыманне, што «такую мазню лепш зразаць са скуры і вымываць з мазгоў перад наведваннем публічных месцаў».


Следчы камітэт распачаў спецвытворчасць у дачыненні да 11 чалавек

Завочна збіраюцца судзіць Андрэя Павука, Вольгу Павук, Маргарыту Ляўчук, Аляксандра Чахоўскага, Іллю Салянкова, Уладзіслава Наважылава, Яўгена Вільскага, Вадзіма Дзмітронка, Вольгу Карач, Анатоля Котава, Вераніку Цапкала.

Іх усіх запрашаюць вярнуцца ў Беларусь.


Затрыманы гульнявы стрымер Віталь Казуноў

На яго YouTube-канал з аглядамі камп'ютарных гульняў падпісана 469 тысяч чалавек.

На відэа сілавікоў мужчына кажа, што ў 2020-м змясціў выяву бел-чырвона-белага сцягу, а таксама фота з "дэманстрацыяй нацысцкай сімволікі" з'явілася на тры гады раней.


У Маладзечне затрыманы былы палітвязень

У Маладзечне 17 сакавіка падчас чарговага праходжання адзнакі ў мясцовым РАУС быў затрыманы нібыта за парушэнне рэжыму былы палітвязень Павел Пяскоў.

Гэта ўжо другое яго затрыманне ад моманту вызвалення. Зусім нядаўна Павел ужо адбываў 5 сутак паводле падобнага абвінавачання.

Нагадаем, Павел — першы, хто атрымаў палітычны прысуд за падзеі пасля выбараў 2020 года. Яго абвінавацілі ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў, звязаным з ужываннем гвалту (ч. 2 арт. 363 КК) на акцыі 19 чэрвеня 2020 года ў Маладзечна, на якой амапавец дастаў пісталет. Паўлу прысудзілі 3 гады і 3 месяцы калоніі. Пазней яго асудзілі да яшчэ аднаго году зняволення за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі».

У лютым стала вядома, што Павел цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.


ГУБАЗіК паведаміў аб затрыманні начальніка аддзела "Крыніцы"

Ён напісаў у фэйкавы бот плана «Перамога», які ўчора запусцілі самі сілавікі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства