viasna on patreon

Падарункі і сітуацыйны штаб міліцыянтаў: як рыхтуюцца да выбараў* на Барысаўшчыне

2024 2024-02-13T10:28:59+0300 2024-02-13T10:29:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/barysau_piasliak.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня камісіі Дзмітрый Пясляк

Старшыня камісіі Дзмітрый Пясляк

Менш за два тыдні засталося да адзінага дня галасавання. Дзяржаўныя медыя актыўна агітуюць за тое, каб грамадзяне прынялі ўдзел у выбарах*. Распавядаем, як рыхтуюцца да выбараў* у Барысаўскім раёне і як гэта асвятляецца ў дзяржаўных медыя.

У Барысаўскім раёне сфарміраваны 101 участак для галасавання. Як распавёў намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Барысаўскага РУУС маёр міліцыі Іван Ліштван, на кожным будзе і супрацоўнік міліцыі. Таксама будзе створаны сітуацыйны штаб.

"Падрыхтоўка працягваецца — каб і падчас агітацыі, на датэрміновым галасаванні, і ў асноўны дзень усё прайшло мірна і спакойна", — адзначае дзяржмедыя.

Ліштван заявіў, што міліцыя рыхтуецца да выбараў*: усе выбарчыя ўчасткі абсталяваныя сістэмай відэаназірання і яны ўсе будуць пад адпаведным кантролем. Нават члены выбарчай камісіі будуць забяспечаны нашай асабістай аховай.

На выбарчым участку № 5 у Барысаве чакаецца каля трох тысяч выбаршчыкаў, 175 з іх будуць удзельнічаць упершыню. Старшыня ўчастковай выбарчай камісіі № 5 Дзмітрый Пясляк адзначыў, што для іх падрыхтаваны падарункі — Канстытуцыя ў цвёрдым пераплёце. Сімвалічна. 

"Зручна, прыгожа і карысна. Думаю, моладзі такі падарунак спадабаецца", — адзначыў Пясляк.

"Сёння гэта адзіны, што застаўся, бяспечны спосаб узаемадзеяння з уладай". Праваабаронцы распавядаюць пра права на галасаванне

З экспертамі і эксперткамі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" разбіраемся, што такое індывідуальнае выбарчае права, ці магчыма сёння ў Беларусі абараніць свой голас і гаворым пра іншыя актуальныя пытанні права на галасаванне.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства